Пагоня (гімн)
Пагоня | |
---|---|
| |
Аўтар слоў | Максім Адамавіч Багдановіч |
Кампазітар |
Пагоня — беларуская песня на аднайменны верш Максіма Багдановіча (1891—1917).
Напісанне
[правіць | правіць зыходнік]Ідэю верша Максім Багдановіч выношваў чатыры з паловай гады. Перадумовай для яго стала паездка ў Вільню, дзе паэт у 1911 годзе ўбачыў Вострую Браму з гербам «Пагоня»[1].
Пасля заканчэння Яраслаўскага Дзямідаўскага ліцэя і падчас Першай сусветнай вайны, у кастрычніку 1916 года Максім Багдановіч прыехаў у Мінск, дзе ўладкаваўся на працу сакратара ў Мінскі аддзел «Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны»[2].
У час свайго апошняга прыезду ў Мінск (кастрычнік 1916 — люты 1917) Максім Багдановіч жыў на кватэры ў Змітрака Бядулі па Малагеоргіеўскай вул. д.12 (цяпер завулак Рабкораўскі). Менавіта там напісаныя верш «Пагоня» (1916), а таксама «Страцім-лебедзь», надрукаваныя ў газеце «Вольная Беларусь», 1917, № 32, 30 лістапада[3].
Пра Багдановічаву працу гэтага перыяду Аркадзь Смоліч потым сведчыў[3]:
Нягледзячы на хваробу, ён (Багдановіч) і далей працаваў не толькі днём, але і ноччу; працаваў у гарачцы, пры высокай тэмпературы ў 38—39.
У сваіх успамінах Змітрок Бядуля пісаў[3]:
У вольны ад службы час ён сядзеў у Пушкінскай бібліятэцы, або дома і займаўся літаратурнай працай. Сядзеў пры керасінавай лямпе штодня да гадзін 3-4 ночы. Галоўным чынам ён студыяваў тэхніку вершаў.
Таксама ва ўспамінах Бядулі захаваліся словы Багдановіча аб Пагоні, якія ён выказаў на адным з рэфератаў у Мінску ў 1916 годзе[4]:
Я быў пад Вострай Брамай, дзе бываюць дзесяткамі тысяч паломнікі-багамольцы. На Браме красуецца герб старога Бел. Літ. Княства — Пагоня: узброены рыцар сядзіць на скачучым кані і размахвае мячом. Перад маімі вачыма рыцар вырастае ў вялікія размеры, і меч яго пападае якраз у маё сэрца... Я ранены і запаланёны навекі...
Упершыню верш «Пагоня» прагучаў у «Беларускай хатцы». На просьбу Багдановіча, яго ўпершыню публічна зачытаў адзін з заснавальнікаў Беларускай Народный Рэспублікі Аркадзь Смоліч[2][5].
У аўтографе над вершам Багдановіч зрабіў заўвагу, што ў старай Вільне на сцяне Вострай Брамы высечаны герб горада – ваяры на імчалых канях. Ён пісаў, што герб гэты Вільня атрымала яшчэ ў часы Вялікага Княства Літоўскага і завецца ён «Літоўскай Пагоняй»[6].
Спадчына
[правіць | правіць зыходнік]У свой час песню напісаную на верш палюбілі беларускія эсэры і нацыянал-дэмакраты[7]. У 1992 годзе гімн «Пагоня» ўдзельнічаў у конкурсе на права стать Дзяржаўным гімнам Беларусі, але перамогу не здабыў[7].
Ужыванне
[правіць | правіць зыходнік]«Пагоня» пад музыку Міколы Шчаглова-Куліковіча прасоўваецца ў якасці нацыянальнага гімну Рэспублікі Беларусь[8]. Гімн стаў вядомым у якасці аднаго з сімвалаў пратэстаў супраць рэжыму Лукашэнкі, разам з бел-чырвона-белым сцягам. Было праведзена мноства акцый па выкананні гімну ў грамадскіх месцах: ля філармоніі[9], у гандлёвым цэнтры[10], у мінскім метро[11]. У 2020 годзе гімн увайшоў у патрыятычны музычны альбом «Годныя песні» Вольнага хора[12].
Тэкст
[правіць | правіць зыходнік]Падчас выканання ў якасці гімну, як правіла, апошняя страфа не спяваецца, а апошнія радкі 2, 4 і 6 строфы паўтараюцца двойчы.
Арыгінал | Беларуская лацінка | Літаральны пераклад на англійскую |
---|---|---|
Толькі ў сэрцы трывожным пачую |
Toĺki ŭ sercy tryvožnym pačuju |
As soon as in my anxious heart I hear |
Музыка на верш
[правіць | правіць зыходнік]На верш Багдановіча было напісана шмат кампазіцый. Свае варыянты прапаноўвалі такія кампазітары як Мікола Шчаглоў-Куліковіч, Уладзімір Мулявін, Мікола Равенскі і Аляксей Туранкоў[8]. У міжваенны час беларуская моладзь любіла спяваць «Пагоню» на мелодыю французскай «Марсельезы»[13].
Версія Міколы Шчаглоў-Куліковіча
[правіць | правіць зыходнік]Жывучы ў ЗША ад 1950 году, Мікола Шчаглоў-Куліковіч выдае пяць зборнікаў з апрацоўкамі народнай творчасці і ўласнымі песнямі. У іх таксама ўвайшла «Пагоня» Максіма Багдановіча[14].
Версія Уладзіміра Мулявіна
[правіць | правіць зыходнік]У 1991 годзе да стагодздзя Максіма Багдановіча Ўладзімірам Мулявіным фармуецца аднайменна з адзіным прыжыццёвым зборнікам музыкальная праграма «Вянок»[15][16]. У 1993 кіраўнік Песняроў выканаў сваю версію «Пагоні». У ёй замест радка «Старадаўняй Літоўскай Пагоні» ён праспяваў «Старадаўняй Крывіцкай Пагоні»[17].
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]Да 125-годздзя Максіма Багдановіча (2017) ў вёсцы Малая Бароўка пад Магілёвам адкрылі памятны знак з высечаным фрагментам верша «Пагоня»[18].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Бярозкін Р. С. Человек на заре : Рассказ о Максиме Богдановиче — белорусском поэте. — М.: Художественная литература, 1970. — 136 с.
- Жыццё і творчасць Максіма Багдановіча (1891–1917) // Uniwersytet Warszawski : сайт. — 2018. Архівавана з першакрыніцы 2 чэрвеня 2023.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Я. В Міклашэўскі. Каханне і смерць, або, Лёс Максіма Багдановіча: раман-даследаванне. — Мастацкая літ-ра, 1995. — 366 с. — ISBN 9785340012920.
- ↑ а б Жыццё і творчасць Максіма Багдановіча (1891–1917) // Uniwersytet Warszawski. — 2018. Архівавана з першакрыніцы 2 чэрвеня 2023.
- ↑ а б в Сцепаненка, Паліна. Верш "Пагоня" быў напісаны ў гарачцы(нявызн.)(недаступная спасылка). БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ. Архівавана з першакрыніцы 14 лютага 2021. Праверана 15 верасня 2023.
- ↑ Кастусь Цвірка. Беларускі Кнігазбор / Кастусь Цвірка. — Мінск: Кнігазбор, 2006. — С. 387. Архівавана 17 мая 2022.
- ↑ Марына Запартыка. Гісторыя сяброўства Максіма Багдановіча і Аркадзя Смоліча . Звязда (29 мая 2017).
- ↑ Белорусские поэты (XIX - начала XX века) (руск.). — Москва — Ленинград: Советский писатель, 1963. — 472 с.
- ↑ а б Сымон Барыс. Беларускія песні і гімны. — Мінск: А.М. Вараксін, 2012. — С. 157. — 380 с. — ISBN 978-985-7035-49-6.
- ↑ а б Нацыянальны гімн Беларусі «Пагоня» ў выкананні аркестра і хору (недаступная спасылка). Symbal By. Архівавана з першакрыніцы 28 жніўня 2021. Праверана 28 жніўня 2020.
- ↑ «Пагоня»! Новый гимн? Минск, 17 августа. Филармония против насилия | протесты в Беларуси 2020 // Кто, если не мы? Протесты и забастовки в Беларуси. 17 августа 2020.
- ↑ Люди поют «Пагоню» в ТРЦ Galleria Minsk // TUT.BY. Политика. 26 августа 2020.
- ↑ В Минске прямо на платформе метро спели «Магутны Божа» и «Пагоню» — вот как это было (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY (27 жніўня 2020). Архівавана з першакрыніцы 27 жніўня 2020. Праверана 28 жніўня 2020.
- ↑ «Вольны хор» прэзентаваў унікальны альбом «Годныя песні». 16-11-2020
- ↑ Вінцук Вячорка. Чаму дзяржаўным гімнам БНР стаў ваяцкі марш «Мы выйдзем шчыльнымі радамі»? . Радыё Свабода (24 сакавіка 2021). Праверана 15 верасня 2023.
- ↑ Свабода, Радыё. Імёны Свабоды: Мікола Шчаглоў-Куліковіч . Радыё Свабода (7 снежня 2007). Праверана 15 верасня 2023.
- ↑ Свабода, Радыё. Аксана Спрынчан — пра самую сьпеўную паэзію . Радыё Свабода (27 жніўня 2011). Праверана 16 верасня 2023.
- ↑ «Песняры» и белорусская литература(недаступная спасылка). Национальная библиотека Беларуси. Архівавана з першакрыніцы 12 жніўня 2020. Праверана 16 верасня 2023.
- ↑ Организовывали протесты, выступали за БЧБ и «Погоню». Рассказываем, какие известные в прошлом белорусы сейчас бы попали под репрессии (руск.). Зеркало (15 лютага 2023). Праверана 16 верасня 2023.
- ↑ Аб. У вёсцы пад Магілёвам спадзяваньні на рамонт дарог — толькі на Максіма Багдановіча . Радыё Свабода (26 мая 2017). Праверана 16 верасня 2023.